У Баранавічах арыштавалі 28-гадовую сутэнёрку

12.08.2010 15:46
Архив Редакция

Берасцейскія следчыя арыштавалі 28-гадовую жыхарку Баранавічаў, якую абвінавачваюць у завабліванні да занятку прастытуцыяй маладых беларусак. Па дадзеных следства, жанчына з 2004 года займалася сутэнёрствам, накіроўваючы жыхарак Беларусі ў Турцыю. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Берасцейскага аблвыканкама.

У цяперашні час жанчыну абвінавачваюць па трох эпізодах. Першы адбыўся ў траўні 2004 года. Тады злачынца здзейсніла зводніцтва, схіліўшы непрацоўную жыхарку Баранавічаў да занятку прастытуцыяй ў Турцыі. Цягам наступных трох гадоў з мэтай сістэматычнага атрымання матэрыяльнай выгады жанчына схіліла да занятку прастытуцыяй ў Турцыі трох маладых жыхарак Кобрыну і дзвюх жыхарак Баранавічаў. Іх яна непасрэдна вывезла ў Турцыю і перадала невядомым асобам, паведамляе БелТА.

11 жніўня 2010 года супрацоўнікі следчага ўпраўлення УУС Берасцейскага аблвыканкама арыштавалі злачынцы і распачалі ў дачыненні да затрыманай крымінальную справу. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

Как вам новость?
Головоломки