У Баранавічах пенсіянерка выкрала кашалёк з дзіцячай каляскі

28.06.2011 15:50
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Баранавічаў (Берасцейская вобласць) 27 чэрвеня распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі ў дачыненні да 61-гадовай жыхаркі вёскі Лясная. Па дадзеных аператыўнікаў, пенсіянерка выкрала з кішэні дзіцячай каляскі кашалёк сваёй аднавяскоўкі.

Інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня ў краме «Прамтавары» ў вёсцы Лясная. У выкрадзеным кашальку, які належыць мясцовай жыхарцы 1993 года нараджэння, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, было каля 115,9 тыс. рублёў і банкаўская картка.

Пенсіянерка раней ні да адміністрацыйнай, ні да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. За крадзеж жанчыне пагражае штраф. Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Как вам новость?
Головоломки