У Баранавічах трое чалавек трапілі пад цягнік

14.03.2011 12:55
Архив Редакция

Двое мужчын і адна жанчына ўвечары 13 сакавіка трапілі пад цягнік Баранавічы-Жытомір на перагоне паміж станцыямі Баранавічы-Палескія і Баранавічы-Цэнтральныя. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка. Паводле яго слоў, усе трое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Жанчына ў выніку здарэння пазбавілася ног, у мужчын чэрапна-мазгавыя траўмы і іншыя раненні, перадае БелТА.

Таксама ў ноч з 12 на 13 сакавіка не перагоне Чэрвіна-Орша-Усходняя грузавы цягнік Магілёў-Віцебск нанёс траўмы несумяшчальныя з жыццём 19-гадоваму жыхару Аршанскага раёна. Днём жа 13 сакавіка на станцыі Негарэлае аўтамашына ВАЗ, выехаўшы на неахоўных чыгуначны пераезд, сутыкнуўся з электрацягніком Мінск-Брэст. У выніку сутыкнення пацярпелых не было, затрымка ў руху цягніка склала шэсць хвілін.

Как вам новость?