У Барысаве мясцовы лекар гандляваў наркотыкамі

24.08.2010 12:40
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Мінскай вобласці распачалі крымінальную справу ў дачыненні да лекара агульнай практыкі паліклінікі № 3 установы аховы здароўя «Барысаўская ЦРБ». Паводле дадзеных міліцыі, у чэрвені 2010 года загадчык Чырвонаслабодскай амбулаторыі УАЗ «Барысаўская ЦРБ», выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, незаконна збыў мясцовай жыхарцы больш за 60 таблетак трамадолу.

Паводле папярэдніх дадзеных, таблеткі лекар выкраў у амбулаторыі, паведамляе «Ежедневник».

Пасля правядзення адпаведнай праверкі, у дачыненні да леара распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Как вам новость?
Головоломки