У Барысаве "замінавалі" Дом культуры

05.04.2010 12:45
Архив Редакция

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама паведамілі, што ў Барысаве ўначы чацвёртага красавіка ў міліцыю патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што будынак гарадскога Дому культуры замінавалі.  На дадзенае месца неадкладна прыбылі сапёры і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў эвакуявалі з размешчаных у будынку начнога клуба і кавярні каля 500 наведвальнікаў, паведамляе БелаПАН.

Па словах сапёраў, падчас агляду памяшканняў ніякіх выбуханебяспечных прадметаў выяўлена не было. На дадзены момант праходзіць пошук ілжывага мінёра.

Как вам новость?