У Беларусі 12,6% стратных прамысловых прадпрыемстваў

16.12.2010 13:53
Архив Редакция

У студзені-кастрычніку 2010 года 252 прамысловыя прадпрыемствы Беларусі атрымалі чыстую страту. Такім чынам, стратнымі выявыліся 12,6% прамысловых прадпрыемстваў. Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі, агульная сума чыстай страты склала 528,5 млрд. рублёў, гэта значыць на 30,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2009 года.

Больш за ўсё стратаў у прадпрыемстваў электраэнергетыкі (153,8 млрд. рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (117,8 млрд. рублёў), харчовай прамысловасці (57,9 млрд. рублёў), прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (54,8 млрд. рублёў), а таксама лёгкай прамысловасці (53,4 млрд. рублёў), перадае АФН.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг прамысловых прадпрыемстваў за справаздачны перыяд склала 10% (у студзені-кастрычніку 2009 года — 10,1%), рэнтабельнасць продажаў — 7,6% (7,5% у студзені-кастрычніку 2009 года).

У той жа час на прамысловых прадпрыемствах некаторых абласцей рэнтабельнасць была вышэйшай, чым у сярэднім па прамысловасці. Так, на прадпрыемствах медыцынскай прамысловасці рэнтабельнасць была зафіксавана ў памеры 28,8%, горна-шахтнага і горна-руднага машынабудавання — 27,3%, хімічнай прамысловасці і каляровай металургіі — 22,5%, пад’ёмна-транспартнага машынабудавання — 20,5%, гарбарнай, футравай, абутковай прамысловасці — 19,8%, прыборабудавання — 19,3%, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання — 14,6%, паліграфічнай прамысловасці — 13,7%.

Разам з тым у электраэнергетыцы ўзровень рэнтабельнасці склаўся ніжэй за сярэдні — 0,3%. Аналагічная сітуацыя ў падшыпнікавай прамысловасці — 2,2%, нафтахімічнай — 3,1%, шкляной і фарфора-фаянсавай прамысловасці — 3,3%, чыгуначным машынабудаванні — 3,4%, цэлюлозна-папяровай прамысловасці — 4%, лесанарыхтоўчай — 4,3%, тарфяной прамысловасці — 5,2%, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — 5,3%, мукамольна-крупяной і камбікормавай прамысловасці — 5,7%.

План экспарту будаўнічых паслуг пакуль выкананы толькі на траціну
            
Па інфармацыі Белстата, экспарт будаўнічых паслуг у Беларусі ў студзені-кастрычніку 2010 года склаў 99,6 млн. даляраў, у той час як гадавы план устаноўлены ў памеры 300 млн. даляраў. Такім чынам, за дзесяць месяцаў гэтага года выканана толькі трэць ад гадавога плана. У той жа час імпарт будаўнічых паслуг у студзені-кастрычніку 2010 года склаў 122,6 млн. далярам.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт будпаслуг павялічыўся ў 1,7 разы, у той час як імпарт — у 2,1 разы. Гэта прывяло да таго, што адмоўнае сальда знешняга гандлю будаўнічымі паслугамі павялічылася з 0,6 млн. даляраў у студзені-кастрычніку 2009 года да 23 млн. даляраў за аналагічны перыяд гэтага года.

Как вам новость?
Головоломки