У Беларусі ў 2011 годзе могуць павысіць стаўку рэфінансавання

16.02.2011 17:27
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, паведаміў, што ў Беларусі ў гэтым годзе можа быць павышана стаўка рэфінансавання. "Не выключана, што ўжо ў бягучым годзе, з улікам узроўню інфляцыі, стаўку рэфінансавання давядзецца павысіць, нягледзячы на тое, што ўрад і Нацбанк дакляравалі, што ў 2011 годзе яна будзе толькі зніжацца", — сказаў ён.

«Урад і Нацыянальны банк ставяць задачу ў 2015 годзе выйсці на ўзровень стаўкі рэфінансавання ў памеры 6-8% гадавых. Але ўсё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца сітуацыя ў эканоміцы», — цытуе Сяргея Румаса БелТА.

Намеснік прэм’ер-міністра лічыць таксама, што льготныя працэнтныя стаўкі «толькі разбэшчваюць і ні да чаго добрага не прыводзяць».

Как вам новость?
Головоломки