У Беларусі ў 2011 годзе спросцяць сістэму падаткаабкладання

23.08.2010 17:27
Архив Редакция

Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі для спрашчэння сістэмы падаткаабкладання ў 2010 годзе знізіць памеры шэрагу плацяжоў і адменіць некаторыя падаткі. Гэтыя меры накіраваны на стварэнне ў Беларусі больш спрыяльных умоваў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці і фармавання прывабнага інвестыцыйнага клімату, адзначылі ў мінэканомікі.

МПЗ у 2010 годзе плануе цалкам адмяніць падатак на паслугі і збор на развіццё тэрыторыяў, знізіць стаўкі падатку на прыбытак для высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Зменіцца парадак увядзення павышаючых каэфіцыентаў да ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, якія ўсталёўваюцца мясцовымі саветамі дэпутатаў на працягу года. Прадугледжваецца, што дзеянне павышаючых каэфіцыентаў будзе ўсталёўвацца загадзя (да пачатку года) і застанецца нязменным на працягу трох гадоў замест аднаго года, як было раней, паведамляе БелТА.

МПЗ таксама прапрацоўвае пытанне аб выключэнні з падатковага заканадаўства збору за выдачу дазволаў на праезд беларускіх аўтамабіляў па тэрыторыях замежных дзяржаў як самастойнага падатковага плацяжу. У той жа час згаданы збор прапаноўваюць уключыць у склад дзяржпошліны або аформіць яго ў выглядзе платы непадатковага характару за паслугі па выдачы дадзеных дазволаў.

Як праінфармавалі ў мінэканомікі, у 2010 годзе МПЗ плануе даць права добраахвотнага пераходу на штоквартальны тэрміны выплаты падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) ўсім катэгорыям плацельшчыкаў. Акрамя таго, прадугледжваецца зняцце абмежаванняў падатковых вылікаў па інвестыцыйных выдатках па ПДВ мяжой падатку, вылічанага ад рэалізацыі тавараў (працаў, паслуг) і адмена бягучых (авансавых) плацяжоў па ПДВ і акцызах.

МПЗ таксама плануе даць магчымасць усім падаткаплацельшчыкам прадстаўляць падатковыя дэкларацыі па падатку на прыбытак 1 раз на год з выплатай авансавых плацяжоў на працягу года.

Как вам новость?
Головоломки