У Беларусі ў 2011 годзе заробак бюджэтнікаў вырасце на 35%

06.09.2010 16:50
Архив Редакция

Сярэднемесячны заробак у бюджэтным сектары Беларусі вырасце ў 2011 годзе на 35% у параўнанні з 2010 годам. Па словах міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, выдаткі бюджэту на 2011 год сфармаваны з улікам аднаго з галоўных прыярытэтаў — росту даходаў насельніцтва — і дазваляюць гарантаваць павышэнне заробку на 35%.

У ліку іншых прыярытэтаў, абмаляваных міністрам, — актыўная падтрымка дзяржаўных праграмаў і інавацыйнага развіцця галін эканомікі, эканомія бюджэтных рэсурсаў, выкананне міжнародных абавязацельстваў па пагашэнні дзярждоўгу, перадае БелТА.

«У 2011 годзе мы выходзім на дакрызісныя тэмпы развіцця бюджэтнага сектару», — падкрэсліў Андрэй Харкавец.

У 2011 годзе даходы бюджэту плануюць павялічыць на 18,1%

Даходы кансалідаванага бюджэту Беларусі ў 2011 годзе запланаваны ў суме 54,5 трлн. рублёў, што складае 118,1% да чаканага ўзроўню 2010 года.

Структура даходаў практычна не зменіцца. Доля ПДВ складзе 35%, падатку на прыбытак — 10%, даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 13%, акцызаў — 10%, праінфармаваў міністр фінансаў.

Выдаткі кансалідаванага бюджэту ў 2011 годзе запланаваны ў суме 60,5 трлн. рублёў. Дэфіцыт бюджэту, мяркуецца, складзе 6 трлн. рублёў, ці 3% ВУП, што адпавядае міжнародным стандартам, падкрэсліў Андрэй Харкавец.

Как вам новость?
Головоломки