У Беларусі 2,5 тыс. інтэрнэт-крамаў перарэгістраваліся

21.07.2010 09:10
Архив Редакция

У Беларусі з трох тысяч інтэрнэт-крамаў 2,5 тыс. прайшлі перарэгістрацыю. Пра гэта паведаміла 20 ліпеня намесніца міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч. "У гандлёвым рэестры было заяўлена каля трох тысяч аб'ектаў. Пры перарэгістрацыі высветлілася, што з іх працуюць 2,5 тыс. інтэрнэт-крамаў", — распавяла прадстаўніца мінгандлю.

Па словах Ірыны Наркевіч, сам працэс рэгістрацыі інтэрнэт-крамы дастаткова просты. «Яна ажыццяўляецца бясплатна па заяўным прынцыпе на працягу аднаго працоўнага дня з дня падачы заявы», — расказала намесніца міністра, перадае БелТА.

«Калі заява аформлена правільна і няма ніякіх падставаў для адмовы, на наступны працоўны дзень супрацоўнік выканкама ўносіць у Гандлёвы рэестр неабходныя звесткі аб Інтэрнэт-краме», — канстатавала Ірына Наркевіч.

Как вам новость?