У Беларусі 7 сакавіка будзе выходным днём

25.02.2011 09:01
Архив Редакция

Улады Беларусі прынялі рашэнне перанесці рабочы дзень з панядзелка 7 сакавіка на суботу 12 сакавіка 2011 года. Адпаведную пастанову № 232 24 лютага падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Пра гэта паведамілі ў Савеце міністраў.

Акрамя таго, дадзенай пастановай пераносіцца таксама працоўны дзень з панядзелка 2 траўня на суботу 14 траўня 2011 года.

Урад прадаставіў арганізацыям права ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) і ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Как вам новость?
Головоломки