У Беларусі 90% кіберзлачынстваў звязана з банкаўскімі карткамі

21.09.2010 16:45
Архив Редакция

У Беларусі больш за 90% камп'ютарных злачынстваў звязана з падробкай або крадзяжом банкаўскіх картак. У 2008 годзе такія правапарушэнні займалі 97,3% ад агульнага ліку камп'ютарных злачынстваў, у 2009 — 95,4%, у 2010 — 93%. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення "К" міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ігар Пармон.

Зламыснікі, якія займаюцца падробкай або крадзяжом банкаўскіх картак, прыцягваюцца да адказнасці па артыкуле 212 КК «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі», перадае БелТА.

Па дадзеных МУС, радзей сустракаюцца злачынствы, звязаныя з атрыманнем несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі, неправамерным завалоданнем камп’ютарнай інфармацыяй, а таксама камп’ютарным сабатажам.

Па словах Ігара Пармона, сёння большасць камп’ютарных злачынстваў нацэлена на авалоданне чужымі грашовымі сродкамі, тады як дзесяць гадоў таму негатыўныя з’явы, з якімі сутыкаліся карыстальнікі, былі звязаныя з шкоднаснымі праграмамі, створанымі пераважна дзеля забавы.

Как вам новость?
Головоломки