У Беларусі 922 прадпрыемства афіцыйна прызнаныя стратнымі

13.05.2011 16:22
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у I квартале 2011 года 922 арганізацыі (10,4% ад іх агульнай колькасці) працавалі са стратамі. У мінулым годзе за гэты перыяд стратнымі былі прызнаныя 1058 арганізацыі (12%). Нягледзячы на гэта, сума чыстай страты арганізацый у гэтым годзе на 38% больш, чым у мінулым — 911,3 млрд. рублёў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 21,1% ад агульнай колькасці стратных прадпрыемстваў складаюць прадпрыемствы рыбагадоўлі, 16,7% — прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць фінансавую дзейнасць, 16,6% — прадпрыемствы прамысловасці, 14,5% — арганізацыі па прадстаўленню сацыяльных і персанальных паслуг, 13,7% — прадпрыемствы транспарту і сувязі, 11,6% — будаўнічыя арганізацыі, 11,1% — прадпрыемствы гасцінічнага і рэстараннага бізнэсу, 11% — аховы здароўя і прадстаўленні сацыяльных паслуг, 6,7% — адукацыі.

Менш за ўсё стратных прадпрыемстваў у сферы сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі — 1,6%, паведамляе Белстат.

Больш за ўсё стратных прадпрыемстваў у Мінску (26,7% ад агульнай колькасці) і Берасцейскай вобласці (21,9%). Менш за ўсё прадпрыемстваў спрацавала ў страту ў I квартале гэтага года ў Гарадзенскай (6,9%), Магілёўскай (8,1%) і Віцебскай (8,7%) абласцях.

Как вам новость?
Головоломки