У Беларусь могуць забараніць увозіць старыя аўтамаблілі

22.09.2010 11:35
Архив Редакция

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі настойвае на абмежаванні ўвозу ў краіну старых аўтамабіляў ніжэйшых за экалагічны клас Еўра-3. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы мінпрыроды Сяргей Заўялаў.

У цяперашні час 60% іншамарак, што ўвозяцца ў Беларусь, — старэйшыя за сем гадоў і ніжэйшыя за экалагічны клас «еўра-3». Усяго эка-класаў шэсць. Самыя чыстыя з пункту гледжання выкідаў у атмасферу забруджвальных рэчываў — новыя аўтамабілі класа «еўра-5». «Еўра-6» пакуль знаходзіцца нас стадыі распрацоўкі, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

«У рамках Мытнага саюза пытанне аб даце пачатку дзеяння адзіных пошлінаў на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі яшчэ канчаткова не вырашанае. Але мы, як эколагі, будзем пры абмеркаванні настойваць на тым, каб аўтамабілі нізкіх экалагічных класаў былі абмежаваныя да ўвозу ў Беларусь высокімі мытнымі пошлінамі», — распавёў Сяргей Заўялаў.

«Мытныя пошліны для аўтамабіляў старэйшыя за 14 гадоў — два еўры за кубічны сантыметр аб’ёму рухавіка. І такія аўто ў Беларусь ужо практычна не ўвозяцца. Такія ж высокія пошліны міністэрству прыродных рэсурсаў хацелася б бачыць на аўтамабілі старэйшыя за дзесяць, а лепш за ўс — старэйшыя за сем гадоў, каб аўтамабілі з экалагічнымі класамі ніжэйшым за «еўра-3″ было немэтазгодна ўвозіць у Беларусь», — дадаў спецыяліст з міністэрства прыроды.

«Я разумею жаданне беларусаў мець танныя аўтамабілі. Але людзі павінны думаць і пра тое, чым дыхаюць яны самі і іх дзеці. Калі цяпер не прыняць меры, у будучыні давядзецца паступаць, як у Пекіне, дзе ў пэўныя дні не ездзяць машыны з нумарамі, якія сканчаюцца цотнай або няцотнай лічбай. Навошта нам даводзіць сытуацыю да такіх праблемаў?», — растлумачыў Сяргей Заўялаў.

Как вам новость?