У Беларусь на пяць дзён прыехаў прэзідэнт В'етнама

13.05.2010 09:36
Архив Редакция

Увечар 12 траўня ў сталіцу Беларусі прыбыў з пяцідзённым афіцыйным візітам прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Мінь Чыет. На чацвер, 13 траўня, у в'етнамскага лідара запланавана сустрэча са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Прэзідэнты правядуць перамовы спачатку ў вузкім, затым пашыраным фармаце, дзе, як чакаецца, абмяркуюць увесь спектр беларуска-в’етнамскіх адносінаў. Па выніках сустрэчы будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў», — расказалі ў прэс-службе беларускага лідара.
Акрамя таго, праграма знаходжання прэзідэнта В’етнама ў Беларусі прадугледжвае сустрэчы з беларускім прэм’ерам Сяргеем Сідорскім, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў В’етнама і Беларусі, якія прымуць удзел у беларуска-в’етнамскім бізнэс-форуме ў Мінску, перадае БелТА. 
Нгуен Мінь Чыет плануе наведаць Музей Вялікай Айчыннай вайны, КСК «Мінск-Арэна», мемарыяльны комплекс «Хатынь» і Бярэзінскі біясферны запаведнік, а завершыцца візіт в’етнамскага лідара ў Беларусь 16 траўня.

Как вам новость?
Головоломки