У Беларусь не пусцілі ўкраінскую праваабаронцу

20.04.2011 10:07
Архив Редакция

Каля 04:00 20 красавіка пры перасячэнні мяжы на пагранзаставе "Церухі" беларускія памежнікі затрымалі ўкраінскую праваабаронцу Марыну Цапок, якая з'яўляецца інфармацыйным памочнікам прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Яе знялі з цягніка, які ідзе ў Беларусь з Кіеву, паведамілі ў Камітэце міжнароднага кантролю.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Марына Цапок 29 сакавіка выступіла арганізатарам грамадзянскай кампаніі «За адкрыты ўезд у Рэспубліку Беларусь», мэтай якой з’яўляецца высветліць, хто з украінскіх грамадзян занесены ў чорны спіс для ўезду ў Беларусь.

Незадоўга да гэтага, 9 сакавіка, у Беларусь не пусцілі яшчэ аднаго ўкраінскага праваабаронцу — Максіма Кіцюка.

Как вам новость?