У Беларусь паступіла каля 600 млн. даляраў ад размяшчэння еўрабондаў

05.08.2010 11:26
Архив Редакция

Беларусь атрымала сродкі ад размяшчэння еўрабондаў ў суме больш за 592 млн. даляраў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі. Па словах прадстаўнікоў міністэрства фінансаў Беларусі, выпуск еўрабондаў прыцягнуў увагу шырокага кола інвестараў з розных рэгіёнаў свету і быў перападпісаны ў тры разы.

Заяўкі на ўдзел у размяшчэнні былі атрыманы ад 145 інвестараў на агульную суму 1,5 млрд. даляраў. Еўрааблігацыі прайшлі працэдуру лістынгу на люксембургскай фондавай біржы.
 
Як ужо перадаваў Тэлеграф, у міністэрстве фінансаў адзначылі, што працэнты па аблігацыях будуць выплочвацца кожныя паўгады — 3 лютага і 3 жніўня — па стаўцы 8,75% гадавых. Адпаведна, першы працэнтны плацёж здзейсняць 3 лютага 2011 года. Пагашэнню аблігацыі падлягаюць 3 жніўня 2015 года.

У якасці юрыдычных кансультантаў выпуску з боку Беларусі і банкаў-арганізатараў выступілі адпаведна White & Case і Allen & Overy.

У якасці сумесных арганізатараў па размяшчэнні еўрабондаў выступілі чатыры замежныя банкі: BNP Paribas, Deutsche Bank AG, The Royal Bank of Scotland plc і ААТ «Сбербанк России». ААТ «АСБ Беларусбанк» прыняло ўдзел у якасці суарганізатара выпуску.

Как вам новость?
Головоломки