У Беларусь прыбывае асноўная група назіральнікаў з АБСЕ

12.11.2010 16:24
Архив Редакция

У пятніцу, 12 лістапада, чакаецца прыбыццё ў Мінск асноўнай групы місіі міжнародных назіральнікаў АБСЕ. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. У склад місіі ўвайшло 13 чалавек, а ўзначаліў яе ўжо ў трэці раз амбасадар Герт Арэнс.

Мікалай Лазавік паведаміў, што 15 лістапада запланавана сустрэча кіраўніцтва місіі з старшынёй ЦВК Беларусі Лідзіяй Ярмошынай. На дадзенай сустрэчы доўгатэрміновым назіральнікам АБСЕ выдадуць пасведчанні, перадае БелТА.

Акрамя таго сакратар ЦВК адзначыў, што прынята рашэнне акрэдытаваць групу доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ агульнай колькасцю 40 чалавек. Спіс кандыдатур ужо знаходзіцца ў Цэнтрвыбаркаме.

Мікалай Лазавік таксама нагадаў, што акрамя доўгатэрміновых назіральнікаў у Беларусь для кароткатэрміновага назірання за ходам прэзідэнцкіх выбараў плануюць прыехаць каля 400 замежных прадстаўнікоў.

Как вам новость?