У Беларусь забаронена везці мяса з Балгарыі праз яшчур

28.01.2011 10:30
Архив Редакция

Беларускія ўлады ўвялі забарону на ўвоз прадукцыі жывёлагадоўлі і кармоў з Балгарыі. Пра гэта 27 студзеня паведамілі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. "Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, у Балгарыі адзначаны выпадкі захворвання жывёл на яшчур", — растлумачылі прычыну рашэння ў ведамстве. 

Акрамя таго, забаронены таксама транзіт па рэспубліцы прадукцыі, якая можа быць патэнцыйна небяспечнай, адзначылі ў мінсельгасхарчы.

Гаворка ідзе пра ўспрымальную да хваробы жывёлу, яе мясе і іншую сыравіну, атрыманую ад забою такой жывёлы; мясе дзікіх жывёл, сперме быкоў-вытворнікаў, бараноў, казлоў-вытворнікаў, кныроў; эмбрыёнах буйной рагатай жывёлы; малацэ буйной і дробнай рагатай жывёлы і малочных прадуктаў, а таксама кармах для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, перадае БелТА.

Дазволы на ўвоз у Беларусь такой прадукцыі з Балгарыі, якія былі выдадзены раней, прыйшлося адмяніць.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 11 студзеня Беларусь увяла забарону на ўвоз прадукцыі і кармоў з Германіі, паколькі больш чым на 4,7 тыс. нямецкіх фермах яйкі, кураціна і свініна былі заражаныя дыяксінам. Таксама беларускія ўлады ўвялі неабмежаваную па працягласці забарону на ўвоз свініны з Ленінградскай вобласці Расіі з-за пагрозы распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней, зафіксаванай у дадзеным рэгіёне.

Как вам новость?
Головоломки