У Беларусі аб'яўлена нацыянальная жалоба

12.04.2011 13:56
Архив Редакция

Улады Беларусі абвясцілі ў краіне 13 красавіка днём нацыянальнай жалобы ў сувязі з тэрактам у мінскім метро, якія адбыўся 11 красавіка. Па ўсёй краіне да канца тыдня адмяняюцца ўсе забаўляльныя мерапрыемствы. "13 красавіка аб'яўлены дзень жалобы па загінулых у выніку выбуху ў метро. Да канца тыдня ў горадзе не павінны праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы", — паведамілі ў мінскай мэрыі.

Акрамя таго, па інфармацыі Мінгарвыканкама, у сталіцы Беларусі здымуць усе сцягі расквечвання, якія вывешаныя ў сувязі з 60-годдзем некаторых раёнаў. 12 красавіка на большасці будынкаў Мінску вывесяць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі з жалобнымі стужкамі, перадае БелТА.

У сераду, 13 красавіка, кіраўніцтва Мінгарвыканкама і Мінгарсавета наведае месца трагедыі і звернецца да жыхароў сталіцы.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, тэракт на станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая» адбыўся ўвечары 11 красавіка. У выніку выбуху бомбы, начыненай металічнымі шарыкамі і цвікамі, магутнасцю каля трох кілаграмаў у тратылавым эквіваленце загінула 12 чалавек, больш за 200 пасажыраў метро атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Как вам новость?