У Беларусі абмяжоўваюць выкарыстанне фанаграмаў на канцэртах

11.04.2011 16:17
Архив Редакция

Міністэрства культуры ў выкананне рашэння калегіі міністэрства "Аб мерах па паляпшэнні развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" вырашыла абмежаваць выкарыстанне фанаграмаў на канцэртных мерапрыемствах і заахвочваць практыку выкарыстання "жывога" гуку. Міністэрства культуры таксама будзе праводзіць іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне і развіццё выканальніцкага майстэрства "жывым" гукам.

Ведамства накіравала рэкамендацыі ва ўсе ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама ў падпарадкаваныя рэспубліканскія канцэртныя арганізацыі абмежаваць выкарыстанне фанаграмаў і пашыраць практыку выканання «жывога» гуку ў канцэртных мерапрыемствах, паведамілі ў мінкульце.

Апошнім часам выкарыстанне сучасных аўдыёвізуальных тэхнічных сродкаў значна пашырыла магчымасці творчых калектываў і выканаўцаў. Адначасова, са станоўчымі тэндэнцыямі ўдасканалення тэхнічнага абсталявання, у канцэртнай дзейнасці асобных выканаўцаў і калектываў ўсё часцей сталі назірацца факты замены «жывога» выканання «тэхнічным» (фанаграмай).

Выкарыстанне фанаграмы прыводзіць да парушэння правоў гледачоў і зніжэння прафесійнага ўзроўню выканаўцаў, лічаць у міністэрстве.

У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» інфармацыя аб аказанні забаўляльных паслуг выканаўцамі музычных твораў у абавязковым парадку павінна змяшчаць указанне на выкарыстанне фанаграмы.

Как вам новость?
Головоломки