У Беларусі абвешчана жалоба па ахвярах выбуху ў мінскім метро

13.04.2011 10:18
Архив Редакция

У Беларусі ў сераду, 13 красавіка, аб'яўлена жалоба па загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка. Так, на большасці будынкаў Мінску вывешаныя прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі з жалобнымі стужкамі. Да канца гэтага тыдня ўсе забаўляльныя мерапрыемствы ў горадзе адмененыя.

Усе жалобныя мерапрыемствы, у тым ліку і пахаванне, будуць праходзіць пад узмоцненым кантролем праваахоўных органаў. Міліцыя плануе ўзяць пад ахову ўсе месцы масавага збору людзей, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у сераду, 13 красавіка, пройдуць пахаванні загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро — у Калодзішчах і на ганаровай алеі Паўночных могілак, а таксама ў Слуцку і Баранавічах. Выдаткі на арганізацыю пахавання возьмуць на сябе гарадскія ўлады.

Усяго ў выніку выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» ў Мінску загінулі 12 чалавек, пацярпела каля 200 чалавек.

Как вам новость?