У Беларусі ад валютнага крызісу пачалі адмяняць канцэрты

11.05.2011 16:45
Архив Редакция

У канцэртным агенцтве Allstars, якое займалася арганізацыяй выступу, паведамілі, што канцэрт Стынга ў Мінску адменены "з-за складанай фінансавай сітуацыі" ў Беларусі. Акрамя таго, паведамляецца таксама, што падаражэюць квіткі і на канцэрт амерыканскага гурта KOЯN, што мусіць выступіць у канцы траўня ў Мінску.

Што да канцэрту Стынга ў Мінску, то ён павінен быў адбыцца 27 чэрвеня ў «Мінск-Арэне», але з-за дрэнных продажаў білетаў агенцтва перанесла яго ў Вільню. Плануецца таксама, што для беларускіх прыхільнікаў будзе арганізаваны тур у Літву. Усе жадаючыя могуць звяртацца ў агенцтва, перадае БелаПАН.

Арганізатары раяць здаваць квіткі на мінскі канцэрт спевака, паколькі ў Вільні яны дзейнічаць не будуць. Нагадаем, кошт білетаў на шоў у Мінску складаў ад 150 тыс. да 1,5 млн. рублёў.

Канцэртнае агенцтва Allstars з’яўляецца адным з арганізатараў канцэрта Шакіры, якая, тым не менш, выступіць у беларускай сталіцы. Кошт білетаў на яе канцэрт застаецца ранейшым.

Как вам новость?