У Беларусі адкрые сваё прадстаўніцтва чарговы расійскі банк

04.03.2010 17:02
Архив Редакция

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь дазволіў расійскаму банку ЗАТ "Рэспубліканскі банк" адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Рашэнне пра адкрыццё прадстаўніцтва ў Беларусі прыняла Рада дырэктараў ЗАТ "Рэспубліканскі банк" для вывучэння магчымасцяў далейшага развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі.

На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана дзесяць прадстаўніцтваў замежных банкаў з Расіі, Германіі, Літвы, Латвіі і Міждзяржаўнага банка, паведамляе АФН.

 

«Рэспубліканскі банк» быў зарэгістраваны Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі 16 лістапада 1995 года (рэгістрацыйны нумар 3277) і ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе генеральнай ліцэнзіі № 3277 ад шостага лістапада 2002 года.
 

Как вам новость?