У Беларусі адкрылі ганаровае консульства Харватыі

02.03.2011 10:14
Архив Редакция

У Мінску 1 сакавіка адкрыўся офіс Ганаровага консульства Рэспублікі Харватыя ў Рэспубліцы Беларусь. Яго кіраўніком стаў дырэктар прадстаўніцтва харвацкай кампаніі Autocentar-Merkur Віталь Любецкіх. Офіс адкрылі дырэктар дэпартаменту Еўропы і Паўночнай Амерыкі міністэрства замежных спраў Харватыі Аляксандр Хайна і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Сяргей Маліноўскі.

«Рэспубліка Харватыя зацікаўлена ў інтэнсіўным развіцці адносін паміж Беларуссю і Харватыяй. Адкрыццё Ганаровага консульства з’яўляецца першым крокам на гэтым шляху», — заявіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Харватыі ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі Нэбойша Кохаравіч.

Між тым, нягледзячы на адкрыццё офіса, усе візавыя пытанні застаюцца ў вядзенні харвацкай амбасады, якая знаходзіцца ў Расіі. Задачай ганаровага консульства з’яўляецца толькі спрыянне развіццю дзелавога і культурнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, перадае «Ежедневник».

Паводле слоў пасла, перспектыва адкрыцця ў Мінску дыппрадстаўніцтва, здольнага афармляць візы для грамадзян Беларусі і выконваць іншыя консульскія функцыі, залежыць ад інтэнсіўнасці грамадзян. «Калі гэта будуць дзясяткі тысяч паездак на год, вядома, мы сур’ёзна разгледзім магчымасць выканання візавых фармальнасцяў у Мінску. А пакуль мы гэта будзем працягваць рабіць у нашым пасольстве ў Маскве», — адзначыў дыпламат.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки