У Беларусі адмяняюць дамавыя кнігі

28.06.2011 15:03
Архив Редакция

Для беларускіх грамадзян, якія пражываюць у аднакватэрных (блакаваных) дамах, адмяняюць дамавыя кнігі. Адпаведны ўказ № 276 27 чэрвеня падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Пасля адмены дамавых кніг інфармацыя аб месцы жыхарства і складзе сям’і грамадзян, якія пражываюць у дадзеных дамах, будзе захоўвацца ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, сельскiх (пасялковых) выканаўчых камітэтах, перадае БелТА.

Пры неабходнасці зацікаўленыя дзяржорганы могуць атрымліваць інфармацыю аб месцы жыхарства і складзе сям’і грамадзян. Самі ж дамавыя кнігі будуць забірацца і здавацца ў Дзяржаўны архіў на захоўванне.

Как вам новость?
Головоломки