У Беларусі адпусцілі кошты на прадукты харчавання

14.05.2011 14:20
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі сваёй пастановай ад 14 траўня № 495 адмяніла рэгуляваныя кошты на цукар (акрамя цукру-пяску). Захаваны і ўстаноўлены на цяперашнім узроўні фіксаваныя раздробныя кошты на прадаваны для насельніцтва цукар-пясок белы без дадаткаў вагавы і расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку вагой больш за 500 грамаў (за выключэннем цукру-пяску белага, што рэалізуецца для прамысловай перапрацоўкі).

Цукар прэсаваны, крупнакрышталічны, узбагачаны і з дадаткамі, цукар-пясок у дробнай фасоўцы па 5-10 грамаў, а таксама цукар вагавы, які адпускаецца цукраперапрацоўчымі арганізацыямі на ўнутраным рынку для прамысловай перапрацоўкі, выключаныя з пераліку сацыяльна значных тавараў, на якія ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн, распавялі ў мінэканомікі.

Акрамя таго, у эканамічным ведамстве праінфармавалі, што адначасова здымаюцца абмежаванні па гандлёвых надбаўках на фарш, пяльмені, субпрадукты, вараныя каўбасныя вырабы, рыбу, сыры, соль, бананы, апельсіны і лімоны. «Па дадзеных таварных пазіцыях гандлёвыя і аптовыя надбаўкі будуць прымяняцца з улікам кан’юнктуры рынка», — заявілі ў міністэрстве.

Как вам новость?