У Беларусі афіцыйны курс даляра знізіўся на чатыры рублі — відэа

11.04.2011 13:04
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, у аўторак, 12 красавіка, афіцыйны курс даляра складзе 3.046 рублёў. Тым самым афіцыйны курс даляра знізіцца на чатыры рублі. У сваю чаргу курс еўра б'е новыя рэкорды. Паводле інфармацыі Нацбанка, афіцыйны курс еўра 12 красавіка складзе 4406 рублёў.

Аднак ажыятаж на валюту, які стаіць на працягу апошніх дзён у Мінску, не спадае.

Адкрыццё пункта абмену валюты ў ГЦ «Карона»

Раней, як ужо перадаваў Тэлеграф, Нацыянальны банк краіны абавязаў банкі і купляць, і прадаваць насельніцтву наяўную замежную валюту. Ліст з такім указаннем Нацбанк накіраваў у банкі 8 красавіка. «У цяперашні час шэраг абменных пунктаў (касаў) упаўнаважаных банкаў ажыццяўляе толькі набыццё наяўнай замежнай валюты ў фізічных асобаў без яе далейшага продажу», — гаворыцца ў дакуменце.

Как вам новость?
Головоломки