У Беларусі бензін замежнікам пачалі прадаваць толькі за валюту

31.05.2011 10:00
Архив Редакция

Канцэрн "Белнафтахім" забараніў продаж бензіну замежнікам не за валюту. "У мэтах выканання распараджэння старшыні канцэрна "Белнафтахім" пад асабістую адказнасць забяспечце рэалізацыю паліва на прыгранічных АЗС нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі за валюту. Продаж паліва ў аўтамабілі з небеларускі нумарамі за беларускія рублі выключыць", — гаворыцца ў распараджэнні канцэрну.

Загад аб гэтым 27 траўня падпісаў кіраўнік упраўлення «Беларусьнафта» Сяргей Каморнікаў. «Калі ў выключным парадку кіроўцы кажуць, што яны — беларусы, мы абавязаны паглядзець іх пашпарты», — адзначыў аператар АЗС № 4 канцэрну «Белнафтахім» у Добрушы, перадае БелаПАН.

Немагчымасць скарыстацца ў Беларусі нацыянальнай валюты выклікае вялікае здзіўленне ў большасці кіроўцаў. Некаторыя замежнікі просяць беларусаў купіць паліва ў каністру і запраўляюць свае аўто за межамі АЗС.

«Да пераацэнкі вывозілі шмат. За наяўныя грошы расійцы запраўляліся да тоны. Цяпер у сувязі з новым устаноўленым курсам валюты вывозяць менш», — адзначыў адзін з працоўных АЗС, у абавязкі якога ўваходзіць прагляд рэгістрацыйных нумароў на аўтамашынах.

Как вам новость?
Головоломки