У Беларусі былым вязням не хочуць вяртаць ільготы

09.12.2010 11:42
Архив Редакция

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у разглядзе іску былых вязняў канцлагераў, якія спрабавалі дамагчыся вяртання льготаў. Паводле міжнародных пагадненняў, падпісаных Беларуссю, раней для гэтай катэгорыі грамадзян быў прадугледжаны шэраг ільготаў, у тым ліку на праезд у грамадскім транспарце. Аднак урад іх адмяніў.

Заяўнікі прасілі суд абавязаць ўрад аднавіць адмененыя льготы і аднавіць у Законе «Аб ветэранах» статус вязняў, які раней быў вызначаны ў міжнародных пагадненнях, перадае «Народная воля».

Аднак суддзя Рыма Філіпчык палічыла, што вынясенне рашэнняў па гэтых пытаннях выходзіць за межы яе кампетэнцыі і адмовіла ў разглядзе іску, парэкамендаваўшы звярнуцца да заканадаўцаў. Разам з тым былыя вязні ўжо звярталіся з асабістым пісьмовым зваротам да кожнага са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Толькі 17 з іх на лісты адказалі, парэкамендаваўшы з гэтай праблемай звяртацца ў суд.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 7 снежня 2010 года ў Мінску школьнікам вярнулі права на бясплатны праезд, адменены ў 2008 годзе. Аб вяртанні льготаў іншым катэгорыям грамадзянаў ўлады пакуль не кажуць.

Как вам новость?
Головоломки