У Беларусі ў бліжэйшыя два-тры месяцы могуць павысіць пенсіі

18.05.2011 16:23
Архив Редакция

У Беларусі павышэнне працоўных пенсій магчыма на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. "Ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб павышэнні памераў працоўных пенсій. Рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшыя месяцы", — сказаў ён.

Па словах Анатоля Тозіка, у дадзеным пытанні варта зыходзіць з эканамічных магчымасцяў дзяржавы. «Каб з кішэні дастаць фінансавыя сродкі, трэба іх туды пакласці», — цытуе віцэ-прэм’ера БелТА.

Анатоль Тозік таксама падкрэсліў, што паступлення ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ідуць стабільна, ёсць «падушка бяспекі» для пенсійных выплат. «У гэтым плане пенсіянерам хвалявацца не варта — пенсіі выплочваліся і будуць выплочвацца своечасова і ў поўным аб’ёме», — запэўніў Анатоль Тозік.

Што датычыцца рэфармавання пенсійнай сістэмы, то гэта справа будучыні, адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. «Неабходна спачатку выпрацаваць прынцыповыя падыходы, пры якіх і людзям было б лепш, і дзяржаве лягчэй. І пакуль такія падыходы не будуць вызначаны, не будзе і крокаў па рэфармаванні пенсійнай сістэмы ў Беларусі», — падсумаваў Анатоль Тозік.

Как вам новость?
Головоломки