У Беларусі будуць будаваць яшчэ больш жытла

11.08.2010 10:08
Архив Редакция

Міністр будаўніцтва і архітэктуры Беларусі Аляксандр Селязнёў заявіў, што ў 2011 годзе ў краіне плануецца пабудаваць 9,1 млн. квадратных метраў жытла, у той час як пастанова Саўміна і Нацбанка № 1749/19 прадугледжвае будаўніцтва сёлета 6,96 млн.

Пры гэтым кіраўнік мінбудархітэктуры адзначыў, што некаторыя губернатары просяць абмежаваць жытловае будаўніцтва.

Па словах Аляксандра Селязнёва, кіраўнікі рэгіёнаў заклікаюць замест жытла будаваць больш аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Аднак дзяржава вырашыла вылучыць на гэтыя мэты дадатковае фінансаванне і не будзе карэктаваць планы па ўводзе жытла, перадае БелТА.

Галоўнай праблемай пры будаўніцтве жытла міністр назваў недахоп адмыслоўцаў у сувязі з масавым ад’ездам будаўнікоў на працу ў Расію. Вырашаць яе ўлады маюць намер за кошт украінцаў, малдаван і літоўцаў, паведаміў Аляксандр Селязнёў.

Как вам новость?
Головоломки