У Беларусі будуць судзіць банду трэнераў джыў-джытсу

25.07.2010 18:12
Архив Редакция

Пракуратура завяршыла расследаванне па справе банды забойцаў і рабаўнікоў, якія дзейнічалі ў 2009 годзе ў Магілёўскай вобласці. Зламыснікаў удалося абясшкодзіць ў пачатку восені. У дачыненні да кіраўніка банды крымінальная справа была спыненая ў сувязі са смерцю абвінавачванага некалькі месяцаў таму. Двое яго памагатых неўзабаве паўстануць перад судом.

У чэрвені мінулага года заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання джыў-джытсу і самаабароны заснаваў злачынную групу, у якую, акрамя яго, увайшлі двое трэнераў гэтага аб’яднання — жыхары Гомеля і Гомельскага раёна. Узброеныя агнястрэльнай зброяй, яны нападалі на аўтаўладальнікаў, перадае газета «Рэспубліка». 
Напрыклад, у жніўні 2009 года сябры банды забілі грамадзяніна Расіі і выкралі яго аўтамабіль «Фольксваген Гольф», грошы і рэчы. Праз два тыдні яны забілі двух грамадзян Малдовы, а пазней — яшчэ аднаго расійца, аўтамабіль якога таксама скралі. У ходзе расследавання следчыя ўстанавілі і іншыя эпізоды злачынных дзеянняў банды. 
У агульнай колькасці зламыснікі нанеслі матэрыяльную шкоду на суму каля 140 млн. рублёў (46 тыс. даляраў), заявіла старшая памочніца пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.

Как вам новость?
Головоломки