У Беларусі будуць вырабляць падгузнікі

11.11.2010 15:56
Архив Редакция

У свабоднай эканамічнай зоне "Мінск" плануецца пабудаваць першы ў Беларусі завод па вытворчасці экалагічна чыстых аднаразовых гігіенічных сродкаў. Як растлумачылі ў адміністрацыі СЭЗ "Мінск", ужо ў 2011 годзе прадпрыемства плануе запусціць першую ў Беларусі сучасную вытворчасць аднаразовых падгузнікаў для дзяцей і дарослых.

Па словах экспертаў, новы завод дазволіць не толькі задаволіць запатрабаванне беларускага рынку ў аднаразовых гігіенічных сродках, але і выйсці на міжнародны рынак, перадае БелТА.

Завод ствараецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай захадаў па арганізацыі ў Беларусі вытворчасці санітарна-гігіенічных і іншых вырабаў аднаразовага прымянення. Ініцыятарам праекта выступіла прадпрыемства — рэзідэнт СЭЗ «Мінск» СП «МИЗ Медбелрос» ТАА. Прадпрыемства плануе ўкласці ў будаўніцтва завода 491 тыс. даляраў уласных і крэдытных рэсурсаў. У цяперашні час кампанія шукае суінвестараў. Мяркуецца, што ім стане замежны партнёр з прамымі замежнымі інвестыцыямі ў памеры 2,9 млн. долараў.

Прыблізныя тэрміны будаўніцтва завода — 1,5-2 гады. Сам праект разлічаны на дзевяць гадоў.

Сёння патрэба беларускага рынку ў прадукцыі санітарна-гігіенічнага прызначэння арганізацый сферы аховы здароўя і насельніцтва забяспечваецца ў асноўным за кошт імпарту. Так, у 2008 годзе за паўгода імпартавана 8,7 тыс. тон санітарна-гігіенічных вырабаў на суму 38,7 млн. даляраў, у тым ліку каля 4,3 тыс. тон падгузнікаў для дзяцей і дарослых (на суму 23,4 млн. даляраў). Пасля ўводу завода ў эксплуатацыю ў значнай меры скароціцца прысутнасць на беларускім рынку аналагічнай прадукцыі замежных вытворцаў. Доля імпартазамяшчэння складзе каля 25% на суму больш за 12 млн. даляраў.

70% прадукцыі плануецца збываць у Расеі, астатнія 30% — у Беларусі. У 2013 годзе пасля выхаду вытворчасці на запланаваную магутнасць пры станоўчай дынаміцы аб’ём выпуску падгузнікаў складзе каля 70-80 млн. даляраў, або 8,5-9 тыс. тон.

Пад Мінскам пабудуюць завод па перапрацоўцы шклабою

У той жа час да канца 2011 года ў прамысловай зоне ля пасёлка Калядзічы плануецца пабудаваць завод па перапрацоўцы шклабою, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па абыходжанню з другаснымі рэсурсамі ДА «Белрэсурсы» Мікалая Скорына, штогод тут змогуць перапрацоўваць да 120 тыс. тон шкляных адкідаў. На заводзе іх будуць сартаваць па колеры, чысціць ад прымешак, і канчатковым прадуктам стане чысты шклабой, які можна выкарыстоўваць на шклозаводах для вытворчасці прадукцыі. На будаўніцтва прадпрыемства будзе выдаткавана каля 5,5 млн. еўра.

Как вам новость?
Головоломки