У Беларусі будуць загадзя выяўляць пітушчых кандыдатаў у кіроўцы

02.07.2010 14:22
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змены ў інструкцыю аб парадку праходжання абавязковага медыцынскага асведчання для прэтэндэнтаў на атрыманне пасведчання кіроўцы, а таксама медыцынскага пераасведчання кіроўцаў. Змены накіраваныя на выяўленне тых асобаў, якія схільныя да ўжывання алкаголю або маюць псіхіятрычныя адхіленні.

Згодна з рашэннем Міністэрства аховы здароўя, арганізацыя аховы здароўя, у якую звярнуўся прэтэндэнт на кіроўцу па медыцынскую даведку, мае права не толькі яго агледзець, але і запытаць аб ім дадатковыя дадзеныя ад іншых медустаноў, паведамляе «Ежедневник».

У такіх выпадках лекары будуць самастойна прымаць рашэнне аб неабходнасці накіравання запыту ў іншыя арганізацыі, калі гэта неабходна для правядзення медыцынскага асведчання і пераасведчання.

Запыты ў першую чаргу будуць звязаныя з тым, каб даведацца, ці стаіцьпатэнцыйны кіроўца, які прыйшоў па меддаведку або праходзіць пераасведчанне, на псіхіятрычным і наркалагічным уліку.