У Беларусі будуць збіраць «ГАЗ»

17.11.2010 10:08
Архив Редакция

У Беларусі пачнуць зборку сярэднетанажных аўтамабіляў маркі «ГАЗ» з выкарыстаннем дызельных рухавікоў Мінскага маторнага завода. Пагадненне аб гэтым змяшчаецца ў праграме развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ніжагародскай вобласцю Расіі на 2011-2015 гады, якую 16 лістапада падпісалі ў Ніжнім Ноўгарадзе першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і расійскі губернатар Валеры Шанцаў.

Дадзены дакумент прадугледжвае рэалізацыю праектаў у аўтамабільнай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, хіміі і нафтахіміі, перадае БелаПАН.

У ім гаворыцца таксама аб правядзенні сумесных навукова-канструктарскіх распрацовак новых мадэляў камунальнай тэхнікі, садзейнічанні ўзаемных пастаўках аўтакампанентаў, прадукцыі станкабудавання, стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці сэндвіч-фургонаў ў Беларусі і Ніжагародскай вобласці, спецтэхнікі, кампанентаў для друкаваных кампазіцый па паперы.

Акрамя таго, праграма прадугледжвае наладжванне кааперацыйнага супрацоўніцтва па вытворчасці сутачных манітораў артэрыяльнага ціску.

Как вам новость?
Головоломки