У Беларусі будзе адкрывацца да 200 СП з замежным капіталам на год

23.09.2010 11:08
Архив Редакция

Беларусь у наступнай пяцігодцы штогод будзе адкрываць да 200 сумесных прадпрыемстваў з замежным капіталам і прыцягваць па тры-чатыры мільярды даляраў прамых замежных інвестыцый. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў 22 верасня на адкрыцці новага завода СП "Бако Бісоў", які размясціўся на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Мінск".

Сумеснае беларуска-шведскае прадпрыемства «Бако Бісоў» працуе ў Беларусі з 1999 года. Кампанія займаецца выпускам біметалічных стужкавых пілаў. За гэты час вытворчасць пашырылася, прыкладам чаго стала стварэнне новага завода. Віцэ-прэм’ер падзякаваў замежным інвестарам «за веру ў Беларусь» і выказаў упэўненасць, што гэты працэс пойдзе «ў такім жа ключы, і супрацоўніцтва працягне сваё развіццё». Чакаецца, што будзе будавацца другая чарга гэтага заводу, паведамілі ў Саўміне.

Прадукцыю з маркай «Бако» купляюць БМЗ, МТЗ, «Магілёўліфтмаш», БелАЗ, а таксама амаль усе дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі. Пры гэтым 85% пілаў экспартуецца. У перспектыве плануецца пашыраць вытворчасць. Кампанія SNA Europe разлічвае, што праект акупіцца за 5-6 гадоў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, шведскі канцэрн SNA Europe запусціў у СЭЗ «Мінск» адзіны на тэрыторыі СНД завод па вытворчасці біметалічных стужкавых і колцавых пілаў. На стварэнне вытворчасці інвестар выдаткаваў 23 млн. даляраў.

Как вам новость?