У Беларусі чакаюць эпідэмію грыпу H1N1

13.10.2010 10:37
Архив Редакция

У 2010 годзе ў Беларусі чакаецца значна больш прастудных захворванняў, чым у 2009 годзе. Цяпер за тыдзень у Мінску рэгіструюць каля 24 тыс. выпадкаў (20 тыс. — у 2009 годзе). Медыкі лічаць, што пік прыпадзе на пачатак 2011 года, а пераважаць у грыпе будзе вірус H1N1. Пра гэта распавяла загадчыца эпідэміялагічнага аддзелу Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

«Сёлета ўзровень захворвання прыкметна вышэйшы у параўнанні з мінулым годам і сярэднімі шматгадовымі дадзенымі. Таму мы і кажам, што ў гэтым годзе трэба актыўна імунізаваць. Цяпер у нас штотыдзень рэгіструецца каля 23-24 тыс. выпадкаў. Узровень захворвання за дзень складае каля 4,5-5 тыс. у працоўныя дні, у суботу-нядзелю традыцыйна звяртаецца нашмат менш людзей. Гэта адносна высокі ўзровень для дадзенага часу года. Звычайна ў гэты час колькасць захворванняў складае каля 4 тыс. на дзень», — адзначыла Алена Фісенка, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Паводле слоў спецыяліста, пакуль гэта класічныя вірусныя інфекцыі, ВРВІ. На грып пачнуць хварэць у лістападзе. «Пакуль гэта не грып, а ВРВІ, але такая актывізацыя рэспіраторных вірусаў кажа пра тое, што грып можа весці сябе так жа актыўна, калі пачнецца сезон захворвання на грып, які традыцыйна пачынаецца з лістапада», — дадала Алена Фісенка.

Пік эпідэмічнага ўздыму захворвання спецыялісты прагназуюць у традыцыйныя для Беларусі тэрміны — студзень-люты. Не выключана, што невялікія воплескі могуць фармавацца ўжо ў лістападзе. Алена Фісенка паведаміла, што падчас піку захворвання ў лістападзе 2009 года на грып і ВРВІ перахварэла 170 тыс. мінчукоў.

«Сёння, зразумела, першая і самая актуальная рэкамендацыя — гэта вакцынацыя. Таму што прагназуецца, што будзе пераважаць у грыпе вірус H1N1, які быў летась. Усе вакцыны, якія прысутнічаюць у гэтым годзе на рынку, акурат утрымліваюць, у тым ліку, гэты штам вірусу грыпу. Гэта значыць яны абароняць ад захворвання без сумневаў. Калі па якіх-небудзь прычынах немагчыма зрабіць вакцынацыю, то можна ўжо пачынаць курс прафілактычнай супрацьвіруснай падрыхтоўкі», — рэкамендуе спецыялістка.

Как вам новость?
Головоломки