У Беларусі ў чэрвені пенсіі павялічаць у сярэднім на 13,7%

26.05.2011 17:01
Архив Редакция

У Беларусі з 1 чэрвеня 2011 года працоўныя пенсіі будуць павялічаны ў сярэднім на 13,7% (на 80,5 тыс. рублёў да 669,8 тыс. рублёў). Гэта прадугледжана ўказам № 215 "Аб павышэнні працоўных пенсій", які 26 траўня падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Дакументам прадугледжана з 1 чэрвеня 2011 года здзейсніць пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняга заробку працаўнікоў за I квартал гэтага года.

Апошні пераразлік пенсій быў здзейснены ў лістападзе 2010 года.

«Адначасова ў мэтах дадатковай падтрымкі атрымальнікаў мінімальных працоўных пенсій з 1 чэрвеня 2011 года прадугледжана павялічыць даплату да такіх пенсій з 15% да 20%», — распавялі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

У цэлым на рэалізацыю мер па сацыяльнай падтрымцы пенсіянераў спатрэбіцца 201,7 млрд (да канца года — 1,41 млн рублёў). Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны мае неабходныя для гэтага сродкамі, адзначылі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки