У Беларусі чыпсы выключылі са спісу дзіцячых тавараў

13.10.2010 11:52
Архив Редакция

Згодна з указам прэзідэнта № 526, бульба, нарэзаная тонкімі лустачкамі, абсмажаная або падсушаная, салёная або несалёная, араматызаваная або неараматызаваная, у герметычных упакоўках выключаецца са спісу харчовых тавараў і тавараў для дзяцей. Пры ўвозе на мытную тэрыторыю Беларусі на дадзены прадукт больш не распаўсюджваецца зніжаная стаўка ПДВ у памеры 10%.

Бульбяныя чыпсы ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў забароненыя для дзіцячага харчавання.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі, перадае АФН.

Как вам новость?
Головоломки