У Беларусі чысты попыт на валюту ў ліпені склаў 439,6 млн. даляраў

13.08.2010 15:43
Архив Редакция

Беларусі ў ліпені гэтага года чыстая пакупка валюты суб'ектамі валютных аперацыяў — рэзідэнтамі краіны на Беларускай валютна-фондавай біржы склала 439,6 млн. даляраў у эквіваленце, знізіўшыся на 14,8% у параўнанні з чэрвенем. Продаж валюты на БВФБ склаў 587,2 млн. даляраў, што на 8,6% меншым, чым у чэрвені.

Абавязковы продаж валюты на БВФБ склаў 555 млн. даляраў (на 10,3% менш). Куплена на біржы было валюты на 1,02 млрд. даляраў, што на 11,4% менш чым у папярэднім месяцы, перадае АФН.

На пазабіржавым рынку ў ліпені было прададзена 776,9 млн. даляраў, куплена — 532,9 млн. даляраў.

У выніку чысты продаж валюты на пазабіржавым рынку склаў 244 млн. даляраў у эквіваленце (на 1,5% менш чым у чэрвені). У цэлым на біржавым і пазабіржавым рынку пакупка валюты перавысіла продаж на 195,7 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки