У Беларусі цыгарэты даражэюць да 10%

22.02.2011 09:48
Архив Редакция

З 22 лютага ў Беларусі на 0,9 — 10% выраслі кошты на пяць марак цыгарэт беларускай і замежнай вытворчасці пры продажы ў раздроб. Гэта зацверджана пастановай мінэканомікі № 18, падпісанай 11 лютага кіраўніком ведамства Мікалаем Снапковым. Акрамя таго, для насычэння рынку тытунёвых прадуктаў зацверджаны раздробныя цэны на імпартныя цыгарэты Cigaronne.

Дадзенае рашэнне прынялі з мэтай кампенсацыі росту выдаткаў на вытворчасць і акцыза на тытунёвую прадукцыю, паведамілі ў міністэрстве. Такім чынам, новы дакумент унёс змены ў пастанову мінэканомікі № 61, прынятую 29 сакавіка 2010 года.

У прыватнасці, кошт цыгарэт Cоlden Gate вырас да 1,7 тыс. рублёў (0,563 даляра), Mоnte Carlo і West — да 2,2 тыс. рублёў, Dunhil — да 5 тыс. рублёў, Dunhill Fine Cut — да 6 тыс. рублёў. Што тычыцца цыгарэт Cigaronne, то яны будуць прадавацца ў раздроб па цане 5 тыс. рублёў, Cigaronne Slims і Cigaronne Mini — па 4,5 тыс. рублёў адпаведна.

Згодна з пастановай, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія валодаюць аб’ектамі гуртовага і раздробнага гандлю, а таксама грамадскага харчавання, павінны пераацаніць наяўныя тытунёвыя вырабы, а розніцу ад пераацэнкі аднесці на вынікі гаспадарчай дзейнасці ў адпаведнасці з законам.

Как вам новость?
Головоломки