У Беларусі даражэе мяса і малако

26.01.2011 11:43
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі павысіла з 26 студзеня 2011 года гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну патушную да 3% на месяц, свініну патушную, малако, кефір, смятану, тварог — да 2% на месяц. Дадзенае палажэнне пастановы № 7 ад 17 студзеня распаўсюджваецца на студзень і люты, распавялі і ведамстве 26 студзеня. 

«Пастанова прынята па прапанове мінсельгасхарча ў мэтах паэтапнага кампенсавання падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павышэннем закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней, а таксама збліжэння цэн на малочныя прадукты і мяса з коштамі ў суседніх рэгіёнах», — растлумачылі ў мінэканомікі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, таксама з 26 студзеня ў Беларусі падаражэў на 10% цукар. З 15 студзеня падвысіліся кошты на прадукцыю тытунёвай фабрыкі «Нёман», з 11 студзеня падаражэлі моцныя алкагольныя напоі, з 1 студзеня павысіліся тарыфы на газ і электрычнасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Акрамя таго, згодна з яшчэ дзвюма пастановамі міністэрства эканомікі, са студзеня ў Беларусі будуць хутчэй даражэць сацыяльна значныя тавары, да якіх адносяцца малако, кефір, смятана, тварог, мяса, хлеб і хлебабулачныя вырабы, і былі адпушчаныя цэны на імпарт і гуртовыя надбаўкі.

Как вам новость?
Головоломки