У Беларусі даражэе моцны алкаголь

11.01.2011 17:02
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло пастанову ад атрэцяга студзеня № 1 «Аб унясенні зменаў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2010 года № 126». Як паведамілі ў ведамстве 11 студзеня, дадзеным дакументам на 5% павышаюцца цэны на моцныя алкагольныя напоі.

Як паведамілі тэлеграфаў у міністэрстве, з 12 студзеня ў Беларусі падаражэе гарэлка і падвысяцца мінімальныя адпускныя кошты на алкагольную прадукцыю крэпкасцю звыш 28% і адпускныя кошты на спірт этылавы з харчовай сыравіны.

Раздробная цана на гарэлку са спірту «Люкс» крэпкасцю 40% складзе 8,65 тыс. рублёў за 0,5 літра без кошту посуду.

У мінэканомікі растлумачылі, што дадзеная пастанова прынята ў сувязі з ростам ставак акцызнага падатку на алкагольную прадукцыю і з улікам прапаноў канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

Как вам новость?
Головоломки