У Беларусі дазволяць вяртаць у краму тавары без дэфектаў

24.06.2010 15:28
Архив Редакция

Беларускія спажыўцы змогуць з чацвертага ліпеня вяртаць у крамы тавар, калі захаваны ўсе яго спажывецкія ўласцівасці і нават калі ён мае гарантыйны талон. Пра гэта паведаміла 24 чэрвеня начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Ірына Барышнікава.

Па словах прадстаўніка мінгандлю, гэта прадугледжана ўступаючымі ў сілу зменамі ў правілы гандлю і, у прыватнасці, у пералік тавараў належнай якасці, якія могуць быць вернутыя або абмененыя на працягу 14 дзён, перадае БелаПАН.

Па-ранейшаму немагчыма будзе вярнуць у крамы якасныя і складанатэхнічныя тавары, да якіх адносяцца лядоўні, пральныя машыны, мабільныя тэлефоны, газонакасілкі, швейныя машыны, музычныя інструменты, бытавое газавае абсталяванне і іншае, аднак можна будзе вярнуць якасны тавар з зоакрамы, толькі калі гаворка ідзе не пра корм і жывёлу.

Как вам новость?
Головоломки