У Беларусі дазволілі прадаваць прадукты на сяле даражэй, чым у гарадах

31.05.2011 15:02
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі дазволіла размешчаным у сельскай мясцовасці крамам "Белкаапсаюза", арганізацыям аддзелаў упраўленняў рабочага забеспячэння, мінабароны і Упраўлення справамі прэзідэнта выкарыстоўваць павышаныя надбаўкі пры рэалізацыі сацыяльна значных тавараў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове мінэканомікі № 79, прынятай у развіццё пастановы Савета міністраў № 676 ад 28 траўня.

Дакумент усталяваў гранічныя надбаўкі, якія будуць дзейнічаць бліжэйшыя 90 дзён на субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорый (19% для гарадоў і 20% для сельскай мясцовасці), вараныя каўбасы, вараныя сасіскі з ялавічыны, свініны, мяса курэй і іх субпрадуктаў; крывяныя і ліверные каўбасы (12% і 17%), субпрадукты з мяса курэй і куранят, сыры з каровінага малака сычужныя (ферментныя) цвёрдыя і паўцвёрдыя (22% і 23%), свежая рыба (23% і 24%), бананы, апельсіны, лімоны (25% і 25%), кава, гарбата, крупы аўсяныя, пярловыя, ячневыя, шматкі аўсяныя без смакавых і іншых дабавак, харчовая соль (акрамя харчовай марской солі), сінтэтычныя мыйныя сродкі (30% і 30%), агуркі, памідоры, яблыкі (не больш за 750 рублёў).

Тым часам у Віцебску прыватнікі знізілі гандлёвыя надбаўкі на прадукты.

Так, ААТ «Веста», якое ўключае 50 крамаў, знізіла надбаўкі на імпартныя гародніну і садавіну з 30% да 5%, ААТ «Ніка», якое ўключае дзесяць гандлёвых аб’ектаў, — на 5% на каўбасныя вырабы. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Віцебскага аблвыканкама Аляксей Шчабляцоў, перадае БелТА.

Па словах чыноўніка, з пачатку года ў вобласці не выявілі фактаў перавышэння гандлёвымі арганізацыямі ўстаноўленага ўзроўню гандлёвых надбавак. Попыт жа насельніцтва можна ахарактарызаваць як ўмераны.

Как вам новость?
Головоломки