У Беларусі "Еўрабачанне-2011" пакажуць у прамым эфіры

06.05.2011 17:24
Архив Редакция

10, 12 і 14 траўня ў 22:00 на Першым канале беларускага тэлебачання і спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь-ТВ" адбудуцца прамыя трансляцыі Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2011" з Дзюсельдорфа (Германія). У гэтым годзе ў адным з самых прэстыжных музычных тэлевізійных шоў Еўропы ўдзельнічаюць 43 краіны. Беларусь на конкурсе прадставіць Настасся Віннікава з песняй "I love Belarus" ("Я люблю Беларусь").

Першы паўфінал пройдзе 10 траўня. Другі паўфінал, у якім пад нумарам 16 выступіць беларуская ўдзельніца, гледачы ўбачаць 12 траўня. Фінал конкурсу адбудзецца 14 траўня, дзе і вызначыцца пераможца. Каментаваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Кур’ян. У фінале балы ад Беларусі агучыць Лэйла Ісмаілава, паведамляе БТРК.

Свой голас за ўпадабанага выканаўца беларускія тэлегледачы змогуць аддаць 12 траўня ў другім паўфінале і 14 траўня ў фінале. Магчымасць галасавання з’явіцца з пачаткам выступу першага ўдзельніка. Галасаваць можна будзе, зрабіўшы тэлефонны званок або адправіўшы SMS па нумарах, пазначаных на экране. Пасля выступлення апошняга ўдзельніка ў тэлегледачоў будзе 15 дадатковых хвілін, каб зрабіць свой выбар. Па правілах конкурсу, тэлегледачы могуць галасаваць за ўсіх канкурсантаў, акрамя прадстаўніка сваёй краіны.

Па правілах «Еўрабачання» вынік вызначаецца па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы ў кожнай з краін-удзельніц у суадносінах 50 на 50. Тэлегледачы і журы выстаўляюць свае балы 10 лепшым, на іх думку, песні: 1-8, 10 і 12 балаў. У паўфіналах балы, выстаўленыя ўдзельнікам, не аб’яўляюцца, імёны якія прайшлі ў фінал, назавуць вядучыя шоў.

Как вам новость?
Головоломки