У Беларусі кошты на харчаванне ў жніўні выраслі на 1%

14.09.2010 10:45
Архив Редакция

У Беларусі кошты на харчовыя тавары ў жніўні 2010 года ў параўнанні з ліпенем 2010 года выраслі на 0,9%, а ў параўнанні са снежнем 2009 года — на 5,3%. За год жа прадукты падаражэлі на 9,3%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Найбольш істотна за месяц падаражэў алей — на 4,5%. У жніўні 2010 года таксама падаражэлі алкагольныя напоі — на 3,6%, масла — на 2,6%, крупы — на 2,5%, малако і малочныя прадукты — 1,7%, сыры (1,4%), кандытарскія вырабы — на 1%. Нязначна павялічыліся цэны на садавіну і макаронныя вырабы (на 0,9%), рыбу і морапрадукты (0,7%), каўбасныя вырабы і вэнджаніну (0,6%), гарбату, мяса і птушку (0,5%), яйкі і хлеб (0,4%), рыбныя кансервы (0,3%) і пшанічную муку (0,2%).

Кошты на тытунёвыя вырабы і цукар засталіся на ўзроўні ліпеню 2010 года. Разам з тым, на некаторыя прадукты кошты, наадварот, знізіліся: на бульбу — на 24,3%, на гародніну — на 10,6%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем павялічыліся на 0,3%, а ў параўнанні з узроўнем коштаў у жніўні 2009 года — на 7,2%. Найбольш значна за месяц падаражэлі пісьмовыя прылады — на 3,2%. Таксама падаражэлі медыкаменты (на 0,8%), тканіны, дываны і дывановыя вырабы (0,6%), мэбля, посуд і парфумерна-касметычныя тавары (0,5%), швейныя вырабы (0,4%), бытавыя электрапрыборы (0,3%), гадзіннікі (0,2%). Кошты на бензін засталіся нязменнымі.

Платныя паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем падаражэлі на 0,3%, а ў параўнанні са жніўнем 2009 года — на 4,5%. Найбольш заўважна цэны выраслі на прыгарадны аўтамабільны транспарт (на 5%) і міжнародную чыгунку (3,2%). Таксама выраслі цэны на паслугі культуры — на 0,7% (у тым ліку на паслугі кінатэатраў і відэасалонаў — на 0,5%), на санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 0,4%, медыцынскія паслугі — на 0,3% і на міжгароднія аўтамабільныя сувязі — на 0,1%.

Цэны на паслугі ЖКГ засталіся на ўзроўні ліпеня 2010 года. Таксама засталіся нязменнымі кошты на паслугі гарадскога пасажырскага транспарту, ўнутрырэспубліканскай і прыгараднай чыгуначнай сувязі і адукацыі.

Разам з тым у жніўні на 0,1% знізіліся кошты на паслугі паветранага транспарту, турыстычныя і экскурсійныя паслугі сталі таннейшымі на 0,4%.

Как вам новость?
Головоломки