У Беларусі кожная шостая пара без лекараў не можа займець дзіця

14.10.2010 11:38
Архив Редакция

Кожная шостая шлюбная пара ў Беларусі (16-18%) не можа займець дзіця без медыцынскай дапамогі. Пра гэта 13 Кастрычніка паведаміла загадчыца аддзялення планавання сям'і і дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру "Маці і дзіця" Ала Камлюк.

Паводле слоў спецыялісткі, цэнтр «Маці і дзіця» дасягнуў добрых вынікаў у прымяненні метаду экстракарпаральнага апладнення (ЭКА). Так, з 2007 года спецыялісты цэнтру выканалі каля тысячы такіх працэдураў. У 38,5% выпадкаў жанчынам удалося зацяжарыць, гэта, па словах эксперткі, з’яўляецца высокім паказчыкам, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, Ала Камлюк паведаміла, што ў Беларусі на сённяшні дзень дзейнічае каля 11 праграмаў сурагатнага мацярынства. Чатыры з іх абмяркоўваліся ў цэнтры «Маці і дзіця», але толькі адна завяршылася цяжарнасцю.

Как вам новость?
Головоломки