У Беларусі лясныя пажары будуць адсочваць з дапамогай відэакамераў

26.07.2010 10:50
Архив Редакция

Да 2015 года ў Мінскай вобласці будзе ўстаноўлена больш за 50 сістэмаў відэаназірання, з дапамогай якіх спецыялісты будуць адсочваць сітуацыю ў лясах у пажаранебяспечны перыяд. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу аховы, абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (МДВЛГА) Сяргей Сянькевіч.

На дадзены момант у вобласці ёсць 13 сістэмаў відэаназірання. Кожная з іх складаецца з відэакамераў, замацаваных на пажарных вышках на вышыні 30-35 метраў, і сістэмнага блока для апрацоўкі інфармацыі. Камеры падключаныя да дыспетчарскага пункту, што дазваляе спецыялістам у рэжыме рэальнага часу адсочваць стан лясных масіваў і хутка рэагаваць на ўзніклыя ў кантрольнай зоне (каля 15 кіламетраў) здарэнні, перадае БелТА.

Сістэма здольная дастаткова дакладна вызначыць месцазнаходжанне крыніцы ўзгарання, што дазваляе аператыўна патушыць пажар. Па словах Сяргея Сянькевіча, за некалькі гадоў працы ў Мінскай вобласці камеры відэаназірання даказалі сваю эфектыўнасць. Для таго каб назіраць за сітуацыяй ва ўсіх лясах Беларусі, спатрэбіцца дзве-тры відэакамеры на лясніцтва.

У цэлым у мінулым годзе ў Мінскай вобласці было зафіксавана 225 выпадкаў лясных пажараў, у выніку якіх пацярпела 79,5 гектараў лясоў. Галоўная прычына ўзгаранняў — неасцярожнасць і няўважлівасці жыхароў (211 здарэнняў), адно ўзгаранне адбылося па віне лесанарыхтоўшчыкаў, 11 выпадкаў — у выніку палаў травы.

У 2010 годзе, па стане на 1 ліпеня, адбылося 11 лясных пажараў на плошчы каля 3,64 гектара. Гэтым летам гарачае надвор’е не прынесла значных разбурэнняў, паколькі спёка чаргаваліся з дажджамі.

Как вам новость?
Головоломки